Стихотворения о городе Мосты

Мастам

Раскінуўся горад шырока

У краі чароўнай красы,

Звініць яго слава далёка,

Пад сонцам квітнеюць Масты.

Мастоўшчына! Песня і доля,

Няспынная праца гадоў.

Расці, будавацца ён здолеў,

Масты – гэта горад адноў!

Вясёлкай над Нёманам ззяе,

Азёрамі ў неба глядзіць,

У палях шчодра жытам палае,

Бярозавым гаем шуміць.

Спяваюць залівіста птушкі,

Заранка над мостам ўзышла,

Завод сыравіну зноў лушчыць

Для будучай мэблі й цяпла.

Убраны ў кветках і славе,

Дастойна страчае гасцей,

Дачок і сыноў вылучае

Пад час гістарычных падзей.

Масты! Горад любы і светлы,

З табою наш лёс назаўжды,

 Дзе добры учынак адметны

На доўгія ў шчасці гады!

                                                               Галіна Васілеўская      

Моему городу

Мосты! Чудеснее города нет -

Удивительный, славный, уютный.

Ты здравствуешь 530 лет,

Сегодня тебе сверкают салюты.

Сегодня тебе поём славу,

Нам выпала доля здесь жить.

Защитник ты нам, наша гавань,

Как можно тебя не любить?!

Припев:

Спокойный, гордый ты стоишь,

Цветущий “маленький Париж”.

Деревья, небо, облака,

Мосты, дороги, парк, река…

Зелёный, чистый и родной,

Ты процветаешь город мой,

Растёшь над Неманом-рекой.

Возвышен благими делами,

Людьми, новым ритмом труда,

Ты славишься их именами

И твёрдо стоишь у руля.

В твою честь слагаем мы гимны,

Пусть солнце встает над тобой,

Надёжный, гостеприимный,

Мостовщина – край золотой!

                                                                 Галина Василевская

***

Мой милый городок Мосты,

Как много улиц у тебя и переулков,

Как много мест куда хочу уйти

Забыть про всё и ни о чём ни думать!

Какой у нас красивый парк,

А мост, а школы,  а река и люди,

Как много дивной красоты,

Такой нигде уже не будет!!!

Мосты… Одно названье будоражит

И сразу в памяти моей

Передо мной встают пейзажи,

От дивной красоты твоей!!!

Наш в парке мост – он самый длинный,

А сам наш парк – он самый чистый

И если в целом всё сравнить

Лишь здесь спокойно можно жить…

Свободу, красоту и нежность

Готов наш город всем дарить

И если выбор неизбежен

В Мостах советую всем жить!!!!!

                                                   Надежда Викторовна Заяц 

Город, где я родилась

Город, где я родилась,

Где сердце моё забилось,

Где моя жизнь началась,

Там, где она закружилась.

И лет семнадцать спустя,

Пройтись по улицам снова.

Шаг за шагом, немного грустя,

Повторяя любимое слово:

 Мосты – называют тебя,

И каждый знает названье.

Произносят это слово любя,

Такое у нас воспитанье.

 Город добрых людей,

Самых красивых мостов,

Всегда справедливых судей,

Хотя здесь и нету портов.

Здесь мои все родные,

Близкие и друзья,

Но будни  теперь иные –

В другом городе живу я.

Но город, где я родилась,

Где сердце моё забилось –

Наконец-то сюда добралась,

И в сердце оно сохранилось.

 Это место, этот кусочек,

Начало начал моих здесь.

Мой дом, мой уголочек,

Мною любимый весь.

                                                      Юлия Сергеевна Будько 

 Любімай Мастоўшчыне

Няма без зорак неба,

Без берагоў ракі.

Няма і чалавека

Без роднае зямлі.

Калісьці нарадзіцца

Пашчасціла і мне

У краі, дзе бруіцца

Крыніца па вясне.

Дзе сенажаць гадуе

Шматкаляровы збор

Для татавай каровы

Для маіх вянкоў.

Пяе дзе бездакорна

Над галавой жаўрук,

Маленькі, напакорны,

І не ляціць да рук.

Дзе калыхае вецер

Лістоту ў садах.

Ён ужо даўно прыкмеціў

Вядроных яблынь гмах.

Любімы край і горад!

А горад той Масты!

Вы Нёманам узгадованы,

Вы з Нёманам раслі.

Вясною разліваўся

І волатам праслыў,

Дубоў высокіх твары

Ты паласкаў і мыў.

На лодках і паромах

Дзяды прасталі пуць.

Цяпер ж мастамі новымі

Прыедзьце адпачнуць.

Над Нёманам фестывальным

Агні даўно гараць.

Масты збіраюць госцейкаў,

І песні ўсюль гучаць.

Працуецца – спяваецца,

Нясецца рой дарог,

Удача ўсміхаецца,

І ўсіх бароне Бог.

Масты – саюза сімвал.

Масты – сямейны круг.

Ты аб’яднаў нас Гімнам.

Ты наш дарадца, друг.

Сядзіб прыгожых, новых

Так многа ў Мастах!

Ад кветнікаў цудоўных

Цяпер нат чую пах!

Шматпавярховы дружа

Узнёсся над зямлёй.

Ён ганарлівы дужа,

Але і ён герой.

Бо ў ім тупочуць Ганкі

Па лесвіцах крутых.

Пясочніцы, гайданкі…

Гадуе двор малых.

Сталеюць пакаленні:

Бацькоў змяняць пара.

Жадае вам сумлення

Мастоўская зямля.

Набыткі ўсе і скарбы

Так просіць зберагчы,

Каб у дзень тысячагоддзя

Масты цвілі, цвілі!

                                    Вера Пашкевіч 

Квітней, мой горад Масты!

Каб выказаць падзяку

Цябе, мой родны горад

Я верш свой прысвячаю

Для ўсіх, ты вельмі добры!

Ты сэрцам сустракаеш

Матуль, дзядуль, сыноў сваіх

З прыродай размаўляеш

Шануеш воінаў былых.

Масты – мой любы горад!

Расці! Развівайся! Квітней!

Жадаю табе долі добрай!

На свеце няма даражэй!

                                                       Ірына Феліксаўна Якубец

Мой город

Я люблю свой милый городок,

Улицы его цветов полны;

Дует свежий лёгкий ветерок

От прохладной Неманской волны.

 Парк раскинулся над самою рекой,

Подойди-ка, встань на берегу,

И увидишь вид вокруг такой,

Со Швейцарией сравнить я не могу!

 Берег дальний весь в седых лесах,

Как каймою речку он обшил,

Ну а ближний – кручей поднялся,

Словно с небом встретиться спешил.

 Ну а батька-Неман весь седой,

Важно так течёт, шумит волной.

Неман, Неман вечно молодой,

Ты нас не обманешь сединой.

 Я люблю свой город по утрам:

Так легко по улице идёшь,

Фонари горят и тут и там,

Чисто всюду, ни соринки  не найдёшь.

 И совсем не малый город наш –

Буйно стройки высятся вокруг,

Вот уже девятый есть этаж:

Появился дом – красавец вдруг.

 Вправо глянешь – готика сверкает!

Шпиль костёла взвился в небеса.

Смотришь – солнце в куполах играет –

Церкви новой высится фасад.

 Вот идёшь вдоль Немана и видишь:

Мост раскинулся широкий и большой,

Чуть пройдёшь и снова мост ты встретишь:

Нашу гордость , мост наш подвесной.

 С каждым годом город расцветает.

Улицы растут, дома, цветы.

И теперь я тайну открываю:

Это город называется – Мосты.

                                                                                        Зоя Николаевна Касьянович

Мосты

Люблю свой город всей душой,

Красивый, чистый, стройный!

Конечно, город небольшой,

Но весь родной, привольный.

Красавец-Неман, весь седой,

Наш город разделяет.

Течёт, шумит своёй волной,

На солнышке сверкает.

 А части города на взгляд

Разнятся друг от друга:

Одна весной-цветущий сад,

Как тот кусочек юга.

Ну, а вторая часть, как брат -

Вот настоящий город,

Как мини-город Ленинград,

Но только очень молод.

Прямые улицы идут,

Всё строго и красиво;

И старых лип прямой редут -

Посмотришь – просто диво.

Как в сказке все дома растут,

Красивые, большие.

На площадях цветы цветут,

Все яркие, живые.

А городские все мосты –

Проезжий, подвесной?

Не часто это встретишь ты -

Таков вот город мой.

И есть ещё мосты у нас

Для  машин, и для поезда тоже.

Я скажу: город наш – просто класс,

Самобытен, на всех не похожий.

 Потому дали имя ему,

Угадаешь, конечно, ты.

Ведь прошло много лет тому,

Как назвали наш город – МОСТЫ.

                                                                                   Зоя Николаевна Касьянович

                                                  май, 2016г.

 * * *

Каб выказаць падзяку

Табе, мой горад родны

Я верш свой прысвячаю

Для ўсіх, ты вельмі добры!

Ты сэрцам сустракаеш

Матуль, дзядуль, сыноў сваіх

З прыродай размаўляеш

Шануеш воінаў былых.

Масты – мой любы горад!

Расці! Развівайся! Квітней!

Жадаю табе долі добрай!

На свеце няма цябе даражэй!!!

                                            Ірына Феліксаўна Якубец

Нашы Масты

У нашых Мастах ёсць Нёман рака.

Яго відаць, як стужку здалёк.

Бяжыць і бяжыць, як песня гучыць,

А ён ўсе бяжыць і бяжыць.

Нашы Масты, Нашы Масты

Цвітуць рамонкі, пяюць салаўі.

Тут здольны народ, працуе завод.

Знаюць яго за мяжой.

Ёсць што паглядзець, ёсць што паказаць

Агеньчыкі ў сэрцах гараць і гараць.

Нашы Масты, Нашы Масты

Цвітуць рамонкі, пяюць салаўі.

У нашых Мастах ёсць многа дзяцей,

Ёсць многа прыгожых дзяўчат.

А Нёман, як дзад, збірае ўнучат,

А песні гучаць і гучаць.

Нашы Масты, Нашы Масты

Цвітуць рамонкі, пяюць салаўі.

                                            Людміла Станіславаўна Лучко 

Масты

Мой горад самы лепшы ў Беларусі,

І гэтым горадам я вельмі ганаруся.

Завецца горад наш Масты,

Таму што праз раку пракладзены яны.

Здаўна драўніну тут сплаўлялі па вадзе,

Драўніна гэтая цяпер і за мяжу ідзе.

З драўніны на заводзе мэблю вырабляюць

І марку “Мастоўдрэў” усе людзі знаюць.

Але багацце горада не толькі ў заводзе,

Галоўнае багацце – у нашым народзе.

Тут людзі вельмі працавітыя,

Добрасумленныя і таленавітыя.

Тут чыста і ўтульна, добра жыць,

Тут Неман-бацька павольна бяжыць.

І коцяцца сінія хвалі

Ў далекія бясконцыя далі.

Мой горад самы лепшы ў свеце.

Шануйце яго і дарослыя і дзеці!

                                                Наталля Васільеўна Маршалкевіч 

Зямля мая, Масты

Двума берагамі абмыта

Зямля твая, Масты.

Прыгажосцю Немана абвіта

Зямля твая, Масты.

І чысцінёй сваёй уражваеш ты душу,

Зямля мая, Масты.

І ў думках да цябе імкнуся я,

Зямля мая, Масты.

З табою я навекі

Зраднілася душой,

Бо выпала мне шчасце

Жыць у еднасці з табой.

                                Ірына Францаўна Шэйно

* * *

 На дзвюх баках ракі шырокай

Стаіць наш горад сінявокі,

Тут нарадзіўся, тут і рос

І з ім звязаў далейшы лес.

А назва у яго Масты –

Куточак роднай нам зямлі.

Дзяцінства тут прайшло, юнацтва

І памятаю песні, казкі,

Як мовіла нам іх матуля.

І разам было так утульна.

І водар кветак каля хаты.

Як працаваць вучыў нас тата.

І снега шмат, канькі і санкі,

І позірк першы закаханы

Калі не можаш развітацца…

Тут шмат сяброў, сям`я і праца.

Квітней далей і прыгажэй

Куточак спадчыны маей!

                                 Галіна Ганчар

* * *

 Город детства моего уголок родной земли

Городок любимый мой – ему название Мосты

Самый прекрасный и самый родной

Город любимый мой.

 Неман здесь течет седой, воды он несет свои.

И мы встретились с тобой в чудном городе Мосты

Самый прекрасный и самый родной

Город любимый мой.

Каждый уголок знаком и для нас он стал своим.

Поле, парк и отчий дом, лента голубой реки.

Самый прекрасный и самый родной

Город любимый мой.

 Навсегда мы сохраним в сердце его красоту

Будь всегда же молодым, дари людям доброту.

Самый прекрасный и самый родной

Город любимый мой.

                                                            Галина Гончар 

 Родному городу

 Зеленый город над рекой,

По берегу склонились ивы!

Здесь тишина, уют, покой,

Пейзаж, как на холсте, красивый.

И в мирном Немане вода

Родное небо отражает.

Кто здесь бывал, хоть иногда

В Мосты обратно приезжает.

Народ радушный и простой,

Что не ленится, не скучает.

С душевностью и теплотой

Всегда гостей своих встречает.

И все невзгоды нипочем,

Любые бури не сгибают.

Но кто приходит к нам с мечом,

Тот от меча и погибает.

Мосты – талантов колыбель,

Талантлив просто каждый житель.

А как у нас звенит капель!

Здесь вдохновения обитель.

И побывать здесь каждый рад,

Быть на параде в День Победы.

Мосты – всегда цветущий сад,

Пусть стороной проходят беды.

Пусть будет слышен детский смех,

А нивы золотятся хлебом.

И пусть наш город ждет успех

В большой стране под мирным небом.

                                                Татьяна Иосифовна Обуховская 

Удивительный город Мосты

Есть удивительный город Мосты,

Как звёздочка светит он с высоты.

Где Неман Зельвянке ладонь протянул,

И в золоте берег речной утонул.

А мост, что корона над быстрой рекой,

Стеной возвышается лес вековой.

В местечке уютном рождается утро,

И кружится аист в полях парашютом.

А ветер дубравы колышет, как волны

И воздух наполнен чарующим звоном.

Цветочные клумбы, резные скамейки,

И мост пешеходный, как длинная змейка,

А дуги моста, словно птица в полёте,

Во всей Беларуси длинней не найдете.

Такого как есть, подвесного моста.

В Мостах прописалась сама красота.

Костёла величье и звон колокольный,

Душе тут уютно, а сердцу привольно.

Где самый короткий проспект в Беларуси,

И строят здесь стаи, как мостики гуси.

Домов разноцветье, мозаик узоры,

И поезд примчался на станцию скорый.

Хоть кризис, но люди совсем не раскисли,

Мосты, как подковы, на счастье повисли.

А дети бегут дружно в садик весёлый.

И школьный звонок жить не может без школы.

Ведь радостный смех слышать взрослые рады,

И, значит, тут всё хорошо, и как надо.

Рождение жизни, как счастье фонтан,

Быть городом сказкой волшебный есть план.

Здесь мир телефонов и кабельный шум,

Крахмальное царство и мебельный бум.

Как светлый маяк светит библиотека,

Компьютер вписался в историю века.

До книг электронных прошли эстафету:

Мобильники, ксерокс, смартфоны, планшеты…

Хоть мир электроники всё переменит,

Бумажную книгу ничто не заменит.

Читайте, листайте и с книгой дружите.

И миг наслаждения чтеньем цените.

Но, как приятно книгу в руки взять,

И, наслаждаясь чтением, мечтать.

Пусть на Земле читатели живут,

А вместе с ними книги не умрут.

Кто книгу подержал в руках хоть раз,

Теперь от чтения не оторвёт глаз.

От книг хороших на душе светло,

Не гаснет в сердце радость и тепло.

Где книги, там живётся интересней,

Распахнут мир, и станет жизнь прелестней.

Читатели хорошим книгам рады,

Они, как ангелы, идут по жизни рядом,

От скуки и от стрессов защищают,

И жить, и верить в счастье помогают.

Как солнце озаряют светлый путь,

И могут даже мир перевернуть.

А Беларусь слывёт читающей страной,

Здесь книгу не обходят стороной,

Она, как лучик света и магнит

В страну Читалию читателей манит,

Как королева сердца и души,

И чем-то тайным вдруг заворожит.

А кто читает, тот не унывает,

И верным другом книгу называет.

Ведь книжный мир придумали не зря,

Семья и книги – верные друзья.

Кто с книгой дружит, любит всё живое,

Тот не погасит солнце над Землёю.

В прекрасный мир пути открыты все,

Большой и маленькой читающей семье!

                                                                                   Т. Сучкова, 12.11.2015 г.                                        

  Масты

    Дзе шумяць пад лёгкім ветрам нівы,

дзе буяюць травы і кусты,

гарадок жыве немітуслівы

з паэтычнай назваю – Масты.

З небам размаўляе плаўны Нёман,

як палацы, высяцца лясы,

у лясах высокіх чуцен гоман –

звонка льюцца птушак галасы.

Салаўі шалеюць там ад шчасця

і пяюць выключна пра любоў,

адчыняюць людзям сэрца насцеж,

і хвалююць маладую кроў.

Над зарой, вадой закалыханай,

падаюцца пары за раку.

Немагчыма быць незакаханым

У Мастах –  цудоўным гарадку.

                                 В Жуковіч

Мастам – 500

  Родны горад, святочны, вячысты,

Па-над Нёманам, слаўнай ракой,

У знак слаўнай падзеі такой

Табе сёння іграюць гарністы.

Чарадою змяніліся вёсны,

Склалі нізку яны ў пяць вякоў,

Ты квітней, прыгажун мой, узнёсла

Сярод родных братоў-гарадоў.

А дзянёк прыгажосцю чаруе,

Паскарае Зяльвянка свой бег.

І жыццё тваё, горад, пульсуе,

Адчуваецца шпаркі разбег.

Юбілей сустракаеш натхнённа,

Перакрыты ва ўсім рубяжы.

Новы век пачынай жа так плённа,

Сваю хватку ўсім пакажы!

Прыгажэй жа, мой горад вячысты,

Нашых слаўных, руплівых сыноў,

Каб зайгралі табе зноў гарністы,

Калі стукне шэсць соцень гадоў.

                                                    І.Астапенка

Песня пра Масты

 Расцвітаеш над роднай ракою,

Між лясоў векавечных, густых.

Сівы Нёман гамоніць з табою,

Мілы сэрцу мой горад Масты.

Я люблю твае вуліцы, скверы,

Што заўжды расцвітаюць вясной,

Я люблю цябе, горад без меры

З непаўторнай тваёю красой.

Я люблю і лясы, і ўзгоркі,

І масты над любімай ракой,

Я люблю твае ясныя зоркі,

Што вячэрняю ззяюць парой.

Пра цябе свае песні складаю…

Ганаруся тваёю красой,

У рытме працы тваёй, адчуваю,

Ёсць часцінка і працы маёй.

                                                  І.Астапенка

Гораду – юбіляру

Табой заўжды я ганаруся

Мая старонка дарагая,

Заўжды такая маладая,

І разам горад мой Масты.

  Падняўся з цемры любы горад,

А зараз паглядзі навокал:

Стаіць такая прыгажосць,

Сярод яе – наш горад-сокал,

Ён маладзее з кожным днём,

Хаця пяцьсот гадоў існуе,

Глянь на яго ты вечарком –

Ён прыгажосцю ўсіх чаруе.

Я з ім таксама малады,

Хаця ўжо шэсцьдзесят прабіла.

Ой гарады, вы, гарады,

Нас праца з вамі парадніла!

Шаную я яго ва ўсім,

Я трыццаць пяць гадоў у ім

Жыву, працую, маладзею,

Бо маю добрую надзею.

                                                А.Бялаец