офисные услуги

Экскурсія “Тут жывуць кнігі”

6 жніўня выхаванцы малодшай групы ДУА “Гудзевіцкі дзіцячы сад” наведалі філіял “Гудзевіцкая сельская інтэграваная бібліятэка” з пазнавальнай экскурсіяй “Тут жывуць кнігі”. Для дзяцей бібліятэка адчыніла свае дзверы ўпершыню, і яны з цікаўнасцю аглядалі ўсё вакол. Маленькія наведвальнікі даведаліся пра тое, што бібліятэка – гэта сапраўдны дом для кніг, а таксама ўбачылі, што ў кожнай кнігі ёсць свая “кватэрка” – месца на кніжным стэлажы, дзе яна павінна знаходзіцца. Дзеці з захапленнем разглядалі мноства кніг у прыгожых вокладках. Затым пагулялі ў гульні з мячом і паглядзелі мультфільм МНС “Чароўная кніга. Правілы бяспекі дома”. Экскурсія вельмі спадабалася хлопчыкам і дзяўчынкам, стала сапраўдным падарожжам у свет ведаў і кніг.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.