У філіяле “Пацавіцкая сельская бібліятэка” 4 красавіка прайшлі гучныя чытанні для дзяцей “Чытаем беларускае!”. Мерапрыемства было накіравана на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне любові і павагі да роднага слова, зацікаўленасці творамі беларускіх пісьменнікаў. Спачатку бібліятэкар нагадала дзецям, што ў свеце існуе шмат цудоўных моў, але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна – родная.
Дзеці пазнаёміліся з новымі творамі беларускіх пісьменнікаў: “Дзе знайсці красоўкі для слана?” і “Жыў на свеце дзядзька Тыдзень” Міколы Чарняўскага.
Дзеці самі выбіралі беларускія народныя казкі, чыталі казку “З рога ўсяго многа” і “Чарадзейны пярсцёнак”. Яны імкнуліся не толькі добра прачытаць на роднай мове, але і адказаць на цікавыя пытанні, якія адносіліся да прачытанага тэксту.
Мерапрыемства прайшло весела і карысна, дапамагло пашырыць слоўнікавы запас дзяцей.
































6 апреля, 2026
Moderator
Опубликовано в рубрике 



























