офисные услуги

Дзiвосны свет Мiхася Пазнякова

У рамках Тыдня дзiцячай кнiгi 28 сакавiка у фiлiяле “Стралецкая сельская бiблiятэка” прайшло лiтаратурнае падарожжа “Дзiвосны свет Мiхася Пазнякова”. Бiблiятэкар расказала дзецям аб жыццi i творчасцi знакамiтага пiсьменнiка, пазнаемiла з яго творамi i прачытала яго вершы “Кнiгалюб”, “Мы-беларусы”, “Я i мая сям’я”.

Потым юныя чытачы накiравалiся ў незвычайнае падарожжа па дзiвоснаму свету, створанаму чароўнымi словамi выдатнага беларускага пiсьменнiка. Актыўна праявiлi сябе дзецi ў выкананнi заданняў “Дзяжурная лiтара” i “Лiтаратурная блытанiна”, у адгадваннi загадак па кнiзе Мiхася Пазнякова “Падарожжа ў краiну загадак”. У завяршэннi мерарыемства бiблiятэкар прачытала верш М.Пазнякова “Малюнак” i юным чытачам было прапанавана заданне намаляваць родную прыроду.

Пераможцам конкурсаў стаў Дубiцкi Данiiл. Мерапрыемства прайшло ў цеплай атмасферы.

Удзельнiкi лiтаратурнага падарожжа атрымалi салодкiя пачастункi.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.