офисные услуги

У гасцях у казкі беларускай

25 сакавіка ў філіяле “Рагозіцкая сельская бібліятэка” прайшло мерапрыемства з дзецьмі малодшага школьнага ўзросту “У гасцях у казкі беларускай”. Дзеці адправіліся ў незвычайнае падарожжа – у краіну, дзе жывуць цуды, дзе жывёлы размаўляюць, а дабро заўсёды перамагае зло. Гэта краіна называецца “Беларуская казка”.

Дзеці паўдзельнічалі ў віктарыне “Пазнай героя”, атрымалі творчае заданне “Намалюй казку”, а потым усе разам разгледзелі ў каго атрымаўся лепшы малюнак.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.