офисные услугиЦветы из воздушных шаров

Наш паэт-зямляк

21 лiстапада ў фiлiяле “Гудзевiцкая сельская бiблiятэка”, у рамках краязнаўчага праекта “Край мой родны – зямля Гудзевiцкая”, адбылася лiтаратурная сустрэча Наш паэт-зямляк” для ўдзельнiкаў аматарскага аб’яднання “Залаты ўзрост”.

Мiкалай Пятровiч Iваноўскi – член Гродзенскага абласнога аддзялення саюза пiсьменнiкаў Беларусi, лаўрэат прэмii Дубко, таксама ўдзельнiк аб’яднання, але не заўсёды бывае на нашых мерапрыемствах, таму гаворка на сустрэчы iшла менавiта пра яго жыцця і творчы шлях.

Спачатку Мiкалай Пятровiч расказаў пра свой жыццёвы шлях, пра сваю творчасць, успомнiў пра розныя цiкавыя моманты з жыцця.

Далей наш паэт выступiў у ролi слухача. Удзельнiкi аб’яднання чыталi вершы з яго 9-цi кнiг, якiя знаходзяцца на тэматычнай выставе “Агонь духоўнасцi, завешчаны продкамi”, i якiя ён падарыў бiблiятэцы. Таксама праспявалi дзве песнi на вершы паэта “За цеплыню душы” i “Як вы там?”.

Мiкалай Пятровiч падзялiўся сваiмi новымi задумкамi i нават прачытаў адзiн з вершаў да новай кнiгi, якую ён плануе выпусцiць у друк. Кожнае слова паэта – гэта слова чалавека-ўладара беларускай вёскi, сапраўднага сябра аднавяскоўцаў, шчырага дарадцы маладога пакалення, сцiплага i добразычлiвага.

За сталом з духмяным чаем прайшла цёплая, душэўная сустрэча.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.