![](http://mostylib.by/wp-content/uploads/b6a.jpg)
У філіяле “Правамастоўская сельская бібліятэка” прайшла гадзіна гістарычных фактаў “Жывая крыніца талентаў роднага краю”.
На мерапрымства былі запрошаны вучні 1-2 класа ДУА “Правамастоўская сярэдняя школа”.
Бібліятэкар расказала пра народныя рамёствы і гісторыю іх узнікнення. Асобны акцэнт быў зроблены на саломапляценне як неўміручую спадчыну. Для азнакамлення была прадстаўлена выстава вырабаў з саломы мясцовых майстроў. Дзецям было вельмі цікава слухаць, патрымаць у руках і памацаць вырабы з саломы.
![](http://mostylib.by/wp-content/uploads/3cabe.jpg)
![](http://mostylib.by/wp-content/uploads/3b0.jpg)
![](http://mostylib.by/wp-content/uploads/ea2f.jpg)
![](http://mostylib.by/wp-content/uploads/67-1.jpg)
![](http://mostylib.by/wp-content/uploads/32a7.jpg)