![](http://mostylib.by/wp-content/uploads/0-02-05-0341558e5bfdb6ad447cb226fd30becad5a76b9ccb27d53344b16afa5a720dbe_6022c8bf948769a4.jpg)
11 верасня фiлiялам “Мiкелеўшчынская сельская бiблiятэка” была арганiзавана i праведзена лiтаратурная гадзiна “Жыццё ў паэзii” (да 110-годдзя з дня нараджэння Максiма Танка). На мерапрыемства бiблiятэкар запрасiла моладзь, каб разам пачытаць паэтычныя радкi знакамiтага беларускага паэта.
У цэнтры твораў Максiма Танка – непаўторная, беларуская зямля, Радзiма. Ярашук Вiкторыя прачытала вершы “Радзiма”, “Есць у сусвеце планета Зямля”. Шмат вершаў Танк напісаў пра хлеб i працу. Лiшко Бранicлаў прачытаў верш ” Не давайце таму хлеба”.
Паэт вельмi любiў слухаць матчыны песнi, ён помнiў рукi сваёй мацi – напрацаваныя, але ж пяшчотныя i ласкавыя. Верш “Рукi мацi” прачытала Цыбоўская Эвелiна.
Асаблiвае месца ў лiрыцы Максiма Танка займае тэма кахання. На мерапрыемстве прагучалi вершы “Нашто ты косы заплятаеш”, “Калi б можна так зрабiць” i iншыя.
Многiя вершы знакамітага паэта былі пакладзены на музыку. Моладзь праслухала песнi “Завушнiцы”, “Ave Maria”.
![](http://mostylib.by/wp-content/uploads/0-02-05-6d172c063995e9bb5dd70d99a8c63e273b43e9812def862f186115ba3995c21d_db4c3ce933c6cb79.jpg)
![](http://mostylib.by/wp-content/uploads/0-02-05-c7fe58de0876c04923907956ecaf4b7594a6d64d2a85a58263cde2e205678c54_1ef43d190de82963.jpg)
![](http://mostylib.by/wp-content/uploads/0-02-05-a72555c8bccc19e066cf33cfe60c09c72f2652a2517f5c1cdb443187fbd25cdf_9dac3652bb962c0e-1024x768.jpg)
![](http://mostylib.by/wp-content/uploads/0-02-05-a7663b9a6ab3df264b1de33f773ea55bd01b8b78afcf5ded47f57741723c27a5_b8bb8cd6d1c41e8a.jpg)