
15 студзеня ў Мастоўскай раённай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча вучняў СШ №2 г.Масты з таленавітай мясцовай паэткай Галінай Васілеўскай. У рамках мерапрыемства прысутныя пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам аўтаркі, паслухалі новыя вершы ў выкананні паэткі.
Удзельнікі сустрэчы актыўна задавалі пытанні, цікавіліся творчымі планамі на будучыню, дзяліліся ўражаннямі аб прачытаных вершах Галіны Васілеўскай. Прысутныя пазнаёміліся з фотаработамі, здымкамі краявідаў родных Мастоў і Прынёманскага краю, якія зроблены Галінай Васілеўскай і прадстаўлены на фотавыставе ў бібліятэцы .