офисные услугиЦветы из воздушных шаров

Закон и современный подросток

23 лістапада ў Мастоўскай раённай бібліятэцы быў праведзены марафон прававых ведаў “Закон и современный подросток”. Гэта было заключнае мерапрыемства ў рамках бібліятэчнага праекта “Феміда”, удзельнікамі якога сталі вучні старэйшых класаў гімназіі №1 г.Масты.

На пачатку сустрэчы, якая прайшла ў форме дыялогу, супрацоўнік бібліятэкі прапанавала падлеткам адказаць на некалькі пытанняў прававога характару.

Затым перад прысутнымі выступіла часова выконваючая абавязкі начальніка інспекцыі па справах непаўналетніх Мастоўскага РАУС Ланкевіч Ірына Іванаўна. Супрацоўнік інспекцыі пазнаёміла юнакоў і дзяўчат са станам правапарушэнняў сярод непаўналетніх у раёне, расказала пра правапарушэнні, за якія падлеткі нясуць крымінальную адказнасць, прывяла канкрэтныя прыклады, якія часцей за ўсё сустракаюцца ў практыцы.

Падчас мерапрыемства юнакі і дзяўчаты даведаліся, калі можна і трэба звяртацца за дапамогай да прадстаўнікоў закона, як паводзіць сябе ў розных жыццёвых сітуацыях.

DSCN3285

DSCN3294

DSCN3299

DSCN3303

DSCN3313

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.