
10 лістапада ў Мастоўскай раённай бібліятэцы ў рамках Тыдня культуры Мастоўшчыны адбылася чарговая творчая сустрэча чытачоў з членамі Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Людміла Кебіч, Дзмітрый Радзівончык і маладая паэтэса Вікторыя Смолка чыталі вершы, знаёмілі з новымі кнігамі, гаварылі пра творчасць. Сустрэча прыхільнікаў паэзіі і гродзенскіх паэтаў атрымалася цёплай , пранікнёнай і добразычлівай.
Свае вершы прысутным чыталі мясцовыя паэткі Галіна Васілеўская і Зінаіда Біліда.
Упрыгожваннем мерапрыемства сталі музычныя нумары ў выкананні выхаванцаў Мастоўскай дзіцячай школы мастацтваў.