
9 лістапада ў літаратурна-музычнай гасцёўні “Натхненне” Мастоўскай раённай бібліятэкі адбылося ўрачыстае адкрыццё Тыдня культуры Мастоўшчыны “Культура без межаў”.
З прывітальным словам перад прысутнымі выступіў намеснік старшыні Мастоўскага раённага выканаўчага камітэта А.С.Яраш.
З адкрыццём Тыдня культуры Мастоўшчыны павіншаваў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мастоўскага райвыканкама С.С.Дзейкало.
Свае музычныя нумары ўдзельнікам мерапрыемства падарыў народны калектыў народнай песні “Ярыца”.
Дырэктар ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” Т.І.Стэльмах прадставіла гасцей творчай сустрэчы, на якую былі запрошаны вядомыя паэты, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі: Генадзь Пашкоў, Яна Явіч, Дзмітрый Дземідовіч, Аліна Легастаева, Анатоль Зэкаў. Яны чыталі свае вершы, адказвалі на пытанні слухачоў.
Пра дзейнасць выдавецтва “Чатыры чвэрці”, з якім цесна супрацоўнічае раённая бібліятэка, расказала галоўны менеджар Святлана Франко.
Падчас мерапрыемства Генадзь Пашкоў ад імя Саюза пісьменнікаў Беларусі ўручыў дыпломы за ўклад у развіццё беларускай культуры (А.С.Ярашу, Т.У.Валчкевіч, Т.І.Стэльмах, К.В.Басінскай), а таксама падарыў бібліятэцы кнігі