1 кастрычніка ва ўсім свеце і ў нашай краіне адзначаецца Міжнародны дзень пажылых людзей. Да гэтай даты ў бібліятэках ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” пройдуць наступныя мерапрыемствы:
1 кастрычніка Дубненская сельская бібліятэка правядзе вечар-сустрэчу “Под тихий шелест падавшей листвы”. (17.00)
У Зарудаўеўскай сельскай бібліятэцы адбудзецца ўрок міласэрнасці “Чти того, кто немощен и сед, чтоб уважали и тебя на склоне лет”. (18.00)
Мікелеўшчынская сельская бібліятэка запросіць на свята “Рэцэпт маладосці”. (18.00)
У Пацавіцкай сельскай бібліятэцы пройдзе ўрок міласэрнасці “Почётная седина и мудрость стариков”. (17.00)
Ушанаванне “залатога ўзросту” адбудзецца ў Стралецкай сельскай бібліятэцы на вечары-сустрэчы “Цудоўны шлях гадоў пражытых”. (16.00)
3 кастрычніка Харціцкая сельская бібліятэка сумесна з ЦДК правядзе свята-агеньчык “Мудрай восені шчаслівыя імгненні”. (18.00)