3 верасня ў Дубненскай сельскай бібліятэцы для дзяцей малодшага школьнага ўзросту была праведзена інфармацыйная гадзіна “Нам кніга – вечнае святло, крыніца ведаў, цуд бясконцы!”, прымеркаваная да Дня беларускага пісьменства.
Бібліятэкар пазнаёміла маленькіх чытачоў з гісторыяй узнікнення кнігі, расказала аб яе ролі ў жыцці чалавека, а таксама пра знакамітых асветнікаў зямлі беларускай. Удзельнікам мерапрыемства была прапанавана кніжная выстава “Хорошая книга – мой спутник, мой друг!”.