
21 жніўня ў Мастоўскай раённай бібліятэцы для ўдзельнікаў справаздачна-выбарчага сходу Мастоўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку” супрацоўнікам чытальнай залы Чайкінай С.І. быў праведзены агляд аўдыякніг “Раім паслухаць”. У аглядзе былі прадстаўлены навінкі аўдыякніг на самы розны густ і самага рознага накірунку.