офисные услуги

Архивы за год 2015

Территория творчества

 19 лістапада ў культурным жыцці нашага горада адбылася незабыўная падзея. У Мастоўскай раённай бібліятэцы ў рамках Тыдня культуры Мастоўшчыны прайшла творчая сустрэча чытачоў з папулярнай беларускай пісьменніцай Наталляй Батраковай, аўтарам вядомых раманаў “Территория души”, “Площадь согласия”, “Миг бесконечности”, а таксама некалькіх вершаваных зборнікаў. Гэта быў даверлівы дыялог пісьменніцы з чытачамі, які цягнуўся на працягу двух […]

Да 85-годдзя з дня нараджэння У.Караткевіча

  Да юбілею славутага беларускага пісьменніка бібліятэкі ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” правядуць наступныя мерапрыемствы: 26 лістапада ў раённай дзіцячай бібліятэцы адбудзецца вечарына “З любоўю да роднай зямлі”. (14.00)

Закон и современный подросток

  23 лістапада Мастоўская раённая бібліятэка запрашае на марафон прававых ведаў “Закон и современный подросток”. (13.30)  

Как найти тебя, доброе счастье…

  Творчыя сустрэчы паэтаў і пісьменнікаў са сваімі чытачамі неабходныя і тым, хто піша, і тым, хто чытае. Менавіта на гэтых сустрэчах адбываецца найбольшае яднанне творца з чытачом, чытача з кнігай. 13 лістапада ў Мастоўскай раённай бібліятэцы адбылося сапраўднае свята паэзіі. У рамках Тыдня культуры Мастоўшчыны прайшла сустрэча з таленавітай паэткай, нашай зямлячкай Зінаідай Біліда.

Территория творчества

Уважаемые мостовчане! 19 ноября Мостовская районная библиотека приглашает Вас на  творческую встречу с известной писательницей Натальей Батраковой! Начало в 17.00.  

Гульнятэка “Страна Играйка”

 Настольныя гульні – гэта цудоўныя забавы для дзяцей і дарослых. Яны развіваюць эрудыцыю і камунікабельнасць, спрыяюць арганізацыі інтэлектуальнага вольнага часу чалавека, прымушаюць пастаянна думаць, а таксама развіваць уласныя здольнасці. 13 лістапада (13.00-19.00) ў Мастоўскай раённай дзіцячай бібліятэцы ў рамках Тыдня культуры Мастоўшчыны адбылася прэзентацыя настольных гульняў гродзенскай крамы-клуба “Кубик”, на якой былі прадстаўлены розныя гульні: […]

Вясёлыя арэлі

12 лістапада ў Мастоўскай раённай дзіцячай бібліятэцы ў рамках Тыдня культуры Мастоўшчыны прайшла сустрэча чытачоў малодшага школьнага ўзросту з Таццянай Сучковай, таленавітай гродзенскай пісьменніцай, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтарам выдатных вершаў і казак для дзяцей.

Святло роднага слова

10 лістапада ў Мастоўскай раённай бібліятэцы ў рамках Тыдня культуры Мастоўшчыны адбылася чарговая творчая сустрэча чытачоў з членамі Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.  Людміла Кебіч, Дзмітрый Радзівончык і маладая паэтэса Вікторыя Смолка чыталі вершы, знаёмілі з новымі кнігамі, гаварылі пра творчасць.

Дамам эпохи посвящается…

Жанчына – крыніца пяшчоты, клопату, натхнення. Не будзь жанчыны, чалавецтва пазбавілася б многіх выдатных шэдэўраў сусветнага мастацтва. Яе прыгажосць, чароўнасць, багаты духоўны свет ва ўсе часы натхнялі паэтаў і пісьменнікаў. Выдатныя жаночыя вобразы ў сусветнай літаратуры да гэтага часу хвалююць сэрцы чытачоў. 10 лістапада ў Мастоўскай раённай бібліятэцы ў рамках Тыдня культуры Мастоўшчыны прайшла прэзентацыя […]

Гарачы след таленту: урачыстае адкрыццё Тыдня культуры Мастоўшчыны

  9 лістапада ў літаратурна-музычнай гасцёўні “Натхненне” Мастоўскай раённай бібліятэкі адбылося ўрачыстае адкрыццё Тыдня культуры Мастоўшчыны “Культура без межаў”.

Гродзеншчына ў легендах і паданнях

  22 лістапада Гудзевіцкая сельская бібліятэка-цэнтр нацыянальнай культуры запросіць на ўрок фальклору “Гродзеншчына ў легендах і паданнях”. (17.00)

Жизнь бесценна

  22 лістапада ў гарадской дзіцячай бібліятэцы пройдзе гадзіна-развага “Жизнь бесценна”, прымеркаваная да Года моладзі ў Беларусі. (15.00)