офисные услугиЦветы из воздушных шаров

Архивы за год 2015

Псіхалагічны погляд на праблему насілля ў сям’і, ролю жанчыны ў сучасным грамадстве

13 мая ў Мастоўскай раённай бібліятэцы для работнікаў культуры раёна пройдзе семінар “Псіхалагічны погляд на праблему насілля ў сям’і, ролю жанчыны ў сучасным грамадстве”. Пачатак у 11.00.    

Дзень памяці

6 мая напярэдадні святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі ў Мастоўскай раённай бібліятэцы прайшоў Дзень памяці. Ганаровымі гасцямі мерапрыемства сталі: непаўналетні вязень фашысцкіх канцлагераў Кучэўскі Міхаіл Міхайлавіч, старшыня Мастоўскага раённага савета ветэранаў Паплаўскі Мікалай Акімавіч. У рамках Дня памяці была ўрачыста адкрыта выстава-успамін “Подзвігу дарога ў вечнасць”. Госці мерапрыемства пазнаёміліся з выданнямі, якія адлюстроўваюць усе аспекты Вялікай […]

Кола дзён, або па старонках этнаграфічнага календара

У кожнага народа быў свой каляндар. Нашы далёкія продкі не сталі выключэннем. Змест беларускага календара вельмі шырокі і разнастайны. Сюды ўваходзяць прыкметы, прыказкі, прымаўкі, назіранні за прыродай, павер’і, абрады, народная паэзія, замовы, варожбы. Каб бліжэй пазнаёміць з яго зместам удзельнікаў аматарскага аб’яднання “Крынічка”. 25 красавіка ў Гудзевіцкай сельскай бібліятэцы-цэнтры нацыянальнай культуры быў праведзены этнаграфічны ўрок.

70-годдзю Вялікай Перамогі прысвячаецца

70 гадоў мінула з дня пераможнага завяршэння Вялікай Айчыннай вайны. Да гэтай слаўнай юбілейнай даты бібліятэкамі ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” будуць праведзены наступныя мерапрыемствы: 6 мая ў Мастоўскай раённай бібліятэцы пройдзе “Дзень памяці”, у рамках якога будзе ўрачыста адкрыта выстава-успамін “Подзвігу дарога ў вечнасць”, праведзена пасяджэнне літаратурна-музычнай гасцёўні “Слава табе, пераможца салдат!”. У раённай дзіцячай […]

Вайна. Радзіма. Перамога

28 красавіка ў літаратурна-музычнай гасцёўні “Натхненне” Мастоўскай раённай бібліятэкі прайшоў вечар грамадзянскай паэзіі “Вайна. Радзіма. Перамога”, прысвечаны 70-годдзю Вялікай Перамогі. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні СШ №5, гімназіі №1, супрацоўнікі бібліятэкі. У рамках вечара адбылася сустрэча з членамі Гродзенскага абласнога аддзялення “Саюза пісьменнікаў Беларусі” Людмілай Кебіч, Тамарай Мазур, Дзмітрыем Радзівончыкам, Браніславам Ермашкевічам. Паэты чыталі свае вершы, […]

Вайна. Радзіма. Перамога

28 красавіка ў літаратурна-музычнай гасцёўні “Натхненне” Мастоўскай раённай бібліятэкі будзе праведзены вечар грамадзянскай паэзіі “Вайна. Радзіма. Перамога”, у рамках якога адбудзецца сустрэча з членамі Гродзенскага абласнога аддзялення “Саюза пісьменнікаў Беларусі” Людмілай Кебіч, Тамарай Мазур, Дзмітрыем Радзівончыкам, Браніславам Ермашкевічам. У мерапрыемстве прымуць удзел паэты Мастоўшчыны Галіна Васілеўская і Зінаіда Біліда. Пачатак мерапрыемства ў 16.00.

Вслед за солнышком

29 красавіка ў раённай дзіцячай бібліятэцы адбудзецца спектакль “Вслед за солнышком” узорнага дзіцячага лялечнага тэатра “Петрушка”. Дзеці атрымаюць магчымасць сустрэцца з ляснымі жыхарамі, дапамагчы дзяўчынцы Алёнцы сустрэць новых сяброў і  знайсці сонейка. Пачатак спектакля ў 13.30.  

Разноцветная земля Беларуси

22 красавіка для вучняў 2 класа ДУА “Дубненская сярэдняя школа” супрацоўнікамі Дубненскай сельскай бібліятэкі была падрыхтавана і праведзена пазнавальна-экалагічная гульня “Разноцветная земля Беларуси”. Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з прыгажосцю і багаццем роднай прыроды, даведаліся аб шматкаляровых фарбах Беларусі: зялёных лясах, блакітных рэках і азёрах, рознакаляровых лугах і палях, раслінным і жывёльным свеце, Чырвонай Кнізе, Чарнобыльскай […]

Пусть бьется всегда, зеленое сердце природы

22 красавіка супрацоўнікамі Мастоўскай раённай бібліятэкі для вучняў 9-га класа гімназіі №1 г.Масты быў праведзены тэматычны вечар “Пусть бьется всегда, зеленое сердце природы”. Размова на сустрэчы ішла пра багацце і прыгажосць беларускай прыроды. Быў паказаны відэафільм “Дикая природа Беларуси”, які нагадаў юнакам і дзяўчатам аб тым, што прырода Беларусі – адно з самых захапляльных, дзіўных […]

Кола дзён, або па старонках этнаграфічнага календара

25 красавіка ў Гудзевіцкай сельскай бібліятэцы – цэнтры нацыянальнай культуры для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Крынічка” пройдзе этнаграфічны ўрок “Кола дзён, або па старонках этнаграфічнага календара”. (17.00)