офисные услуги

Архивы за месяц Сентябрь, 2015

Есть храм у книг – БИБЛИОТЕКА

 15 верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень бібліятэк. Свята было ўстаноўлена Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2001 годзе, а дата 15 верасня выбрана ў гонар дня заснавання Нацыянальнай бібліятэкі. 15 верасня Мастоўская раённая бібліятэка праводзіць Бібліятэчны дзень “Есть храм у книг – БИБЛИОТЕКА”. (14.00)

Духоўная кніга – крыніца вялікай мудрасці

 Дзень беларускага пісьменства – адметная з’ява культурнага жыцця краіны і сімвал шанавання яе духоўных каштоўнасцей. Гэта свята звяртае нас да гістарычных каранёў і вытокаў, сведчыць аб захаванні традыцый мінулых пакаленняў часоў Ефрасінні Полацкай і Францыска Скарыны. 4 верасня ў Мастоўскай раённай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне літаратурна-музычнай гасцёўні “Натхненне” пад назвай “Духоўная кніга – крыніца вялікай […]

Нам кніга – вечнае святло, крыніца ведаў, цуд бясконцы!

3 верасня ў Дубненскай сельскай бібліятэцы для дзяцей малодшага школьнага ўзросту была праведзена інфармацыйная гадзіна “Нам кніга – вечнае святло, крыніца ведаў, цуд бясконцы!”, прымеркаваная да Дня беларускага пісьменства.

Я люблю чытаць!

1 верасня супрацоўнікамі Мастоўскай раённай бібліятэкі для вучняў 10-га класа гімназіі №1 г.Масты быў праведзены вечар маладзёжных book-сімпатый “Я люблю чытаць!”, прымеркаваны да Года моладзі і да Дня ведаў. Гаворка на сустрэчы ішла пра ролю кнігі і чытання ў жыцці чалавека.