офисные услуги

Архивы за месяц Апрель, 2015

Путешествие аргонавтов

Міфы Старажытнай Грэцыі – гэта велізарная скарбніца мастацкіх вобразаў, выдатных твораў мастацтва. 16 красавіка 2015 года ў раённай дзіцячай бібліятэцы пройдзе чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Читай-компания”, прысвечанае міфалогіі Старажытнай Грэцыі. Удзельнікам мерапрыемства будзе прапанавана віктарына “Путешествие аргонавтов”, якая дасць магчымасць прадэманстраваць сваё веданне міфаў. (15.00)

Любі браток, родны куток

18 красавіка ў Зарудаўеўскай сельскай бібліятэцы для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Буслік” адбудзецца эколага-краязнаўчая гульня “Любі браток, родны куток”. На мерапрыемстве прысутныя даведаюцца аб гістарычным мінулым роднага краю, культурнай спадчыне і традыцыях  беларусаў. (18.00)

Па старонках Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь

10 красавіка ў 16.00 Правамастоўская сельская бібліятэка правядзе для вучняў 3-4 класаў Правамастоўскай СШ інфармацыйную гадзіну “Па старонках Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь”, падчас якой дзеці пазнаёмяцца з жывёламі і раслінамі, якія занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Прагучаць вершы і казкі пра ахоўных жывёл і птушак.Увазе слухачоў будзе прадстаўлена выстава “Дзівосны свет роднай прыроды”.

Хто ў лесе жыве, што ў лесе расце

5 красавіка 2015 года гарадская дзіцячая бібліятэка запрасіла вучняў 2-3 класаў СШ №3 на экалагічную гадзіну “Хто ў лесе жыве, што ў лесе расце”, якая была праведзена ў рамках месячніка экалагічных ведаў “Завещано беречь нам эту землю”. Мерапрыемства складалася з шасці тураў, у якіх удзельнікі адгадвалі загадкі  пра лес, жывёлы і расліны, а таксама пазнаёміліся […]

Спраўляемся са стрэсам

4 красавіка 2015 года ў Лунненскай сельскай бібліятэцы прайшло чарговае пасяджэнне жаночага клуба “Сучасніца” пад назвай “Спраўляемся са стрэсам”. Члены клуба даведаліся, што стрэс – гэта зваротная рэакцыя арганізма на экстрэмальныя ўмовы, якія парушаюць эмацыйны спакой і раўнавагу чалавека, абмеркавалі прыкметы і крокі пераадолення стрэсу, а таксама пазнаёміліся з літаратурай па гэтай тэме, якая маецца […]

Беларусь и Россия – созвучие сердец

“Беларусь и Россия – созвучие сердец” – пад такой назвай прайшло чарговае пасяджэнне літаратурна-музычнай гасцёўні “Натхненне”, якое адбылося 2 красавіка 2015 года і было прысвечана Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Вучням 8-10 класаў СШ № 3 г. Масты, якія прысутнічалі на мерапрыемстве, бібліятэкары прапанавалі цікавую і пазнавальную праграму, электронную прэзентацыю “Лаўрэаты прэміі Саюзнай дзяржавы […]