
30 лістапада 2024г. – 125 год з дня нараджэння беларускага пісьменніка Міхася Лынькова (1899–1975).
Ён сабраў разнастайныя літаратурныя ўзнагароды, народным пісьменнікам стаў у 1962-м годзе за героя аповесці «Міколка-паравоз». Узначальваў Саюз пісьменнікаў БССР, быў акадэмікам і дырэктарам Інстытута літаратуры, мовы і мастацтва Акадэміі навук БССР. Узнагароджаны трыма Ордэнамі Леніна, трыма Ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга і іншымі ордэнамі і медалямі.
Сёння творы М. Лынькова з’яўляюцца неад’емнай часткай класічнай беларускай літаратуры, якая, несумненна, вывучаецца ў школе.