Паважаныя жыхары горада Масты і Мастоўскага раёна!
Калі Вы займаецеся паэтычнай творчасцю, Вы адароная і таленавітая асоба, запрашаем прыняць удзел у раённым творчым конкурсе на лепшы аўтарскі верш “Паэтычны настрой” і падзяліцца сваім мастацтвам з усімі аматарамі паэзіі. Конкурс праводзіцца Мастоўскай раённай бібліятэкай пры падтрымцы Гродзенскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.
Конкурс праводзіцца з мэтай выяўлення, папулярызацыі здольнасцей таленавітых падлеткаў і дарослых – жыхароў Мастоўшчыны, якія пішуць вершы, і стварэнне ўмоў для іх актыўнай творчай дзейнасці.
У конкурсе можа прыняць удзел любы жыхар Мастоўскага раёна і горада Масты ва ўзросце ад 14 гадоў і больш.
Кожны ўдзельнік можа прадставіць на Конкурс не больш за тры вершы ў кожнай намінацыі: “Жаночы сусвет” і “Душы і сэрца натхненне”. Вершы павінны быць напісаны на беларускай ці рускай мовах, мець назву, могуць суправаджацца каментарыямі аўтара. Удзельнік павінен прадаставіць інфармацыю пра сябе згодна заяўцы.
Конкурс праводзіцца з 15 красавіка 2026 года па 10 мая 2026 года. Узнагароджванне пераможцаў Конкурсу адбудзецца на II Фестывалі паэзіі “Масты сугучнасці” 22 мая 2026 года.
Удзельнікі, якія занялі прызавыя месцы, узнагароджваюцца Дыпломамі і спецыяльнымі падарункамі. Пераможцам будзе дана магчымасць прачытаць свой верш са сцэны у час фестывалю.
Чакаем Вашы вершы да 10 мая 2026 года. Заяўкі на ўдзел і конкурсныя работы прымаюцца па адрасе: г.Масты, вул. Савецкая, 19 Б ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” альбо па электроннай пошце – info@mostylib.by з паметкай – конкурс “Паэтычны настрой”.
Больш падрабязна з інфармацыяй можна пазнаёміцца на сайце ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” (https://mostylib.by) і раённай газеты “Зара над Нёманам” https://mosty-zara.by. Тэлефон для даведак 8(015-15) 6-45-01.



























14 апреля, 2026
Moderator
Опубликовано в рубрике 



























