
Паважаныя мастаўчане!
Запрашаем Вас наведаць мерапрыемствы,
якія пройдуць у бібліятэках раёна ў рамках
Тыдня культуры Мастоўшчыны
з 9 па 15 лістапада 2015 года.
9 лістапада
У Мастоўскай раённай бібліятэцы адбудзецца сустрэча з членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі (г.Мінск) пад назвай “Гарачы след таленту”. (12.00)
Раённая дзіцячая бібліятэка правядзе свята “Хранители мудрости”. (14.00)
У гарадской дзіцячай бібліятэцы пройдзе віктарынная карусель “Паровозик из Мультяшково”. (12.00)
10 лістапада
У Мастоўскай раённай бібліятэцы адбудзецца сустрэча з членамі Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі “Святло роднага слова”. (14.00)
Будзе арганізаваны агляд каля выставы – экспазіцыі “Дамам эпохи посвящается…”. (14.00)
Раённая дзіцячая бібліятэка запросіць на гульню-падарожжа “В гостях у Королевы Книги”. (14.00)
11 лістапада
Гарадская дзіцячая бібліятэка правядзе бібліятэчны ўрок “Ты и я – верные друзья”. (13.00)
Глядавіцкая сельская бібліятэка запросіць у завочнае падарожжа па Гродзеншчыне “Тут я жыву, люблю, твару”. (16.00)
У Стралецкай сельскай бібліятэцы пройдзе літаратурная гадзіна “Зямлі беларускай Васілёк” (да 100-годдзя з дня нараджэння М.Васілька). (17.00)
12 лістапада
У Мастоўскай раённай бібліятэцы адбудзецца вечар-сустрэча з пісьменніцай Наталляй Батраковай пад назвай “Территория творчества”. (16.00)
Раённая дзіцячая бібліятэка правядзе вечар-сустрэчу з дзіцячай пісьменніцай Таццянай Сучковай пад назвай “Вясёлыя арэлі”. (12.00)
У Дубненскай сельскай бібліятэцы пройдзе літаратурны вечар “Душ человеческих добрые лекари – книги”. (17.00)
Лунненская сельская бібліятэка запросіць у краязнаўчае падарожжа “Краязнаўчымі сцежкамі”. (17.30)
13 лістапада
Мастоўская раённая бібліятэка прапануе літаратурны партрэт Зінаіды Біліды (мясцовай паэткі) “Как найти тебя, доброе счастье…”. (15.00)
Раённая дзіцячая бібліятэка запросіць ў гульнятэку “Страна Играйка”. (13.00-19.00)
У Пескаўскай сельскай бібліятэцы будзе арганізавана віртуальнае падарожжа “В мире искусства”. (15.30)
Харціцкая сельская бібліятэка правядзе літаратурны вечар “Жывая аповесць часоў”. (18.00)
14 лістапада
Мікелеўшчынская сельская бібліятэка правядзе свята “Слаўны горад – Уражайск” (аматарскае аб’яднанне “Пралеска”). (17.00)
Мілявіцкая сельская бібліятэка прапануе літаратурны вечар “Беларус, роднай мовы сваёй не цурайся”. (11.00)
У Сцяпанішскай сельскай бібліятэцы-клубе пройдзе гадзіна гісторыі “Думкай ляціш хуткакрылай ноччу і днём на Радзіму” (да 545-годдзя з дня нараджэння М.Гусоўскага). (13.00)
15 лістапада
У Гудзевіцкай сельскай бібліятэцы-цэнтры нацыянальнай культуры адбудзецца паэтычны вечар “Пяром душа вадзіла”. (17.00)
Пацавіцкая сельская бібліятэка правядзе літаратурны час “Ці ведаеце вы творчасць А.Макаёнка?”. (17.00)
У Рагозніцкай сельскай бібліятэцы будзе арганізаваны літаратурны час “Страницы современной литературы”. (16.00)
Струбніцкая сельская бібліятэка правядзе гадзіну краязнаўства “Замкі зямлі беларускай”. (16.00)