
10 снежня на базе Мастоўскай раённай бібліятэкі адбылося пасяджэнне метадычнага аб’яднання школьных бібліятэкараў раёна, у рамках якога супрацоўнікамі бібліятэкі было праведзена літаратурнае падарожжа “Сцяжынкамі Мастоўшчыны”.
Прысутныя пазнаёміліся з электронным рэсурсам “Знакамітыя людзі Мастоўшчыны”. Ён складаецца з чатырох электронных прэзентацый: “Героі Вялікай Айчыннай вайны на Мастоўшчыне”, “Нашы пісьменнікі”, “Грамадскія дзеячы і Героі працы”, “Яны нарадзіліся на Мастоўшчыне”, пра якія падрабязна расказала бібліёграф раённай бібліятэкі. Падчас сустрэчы ўдзельнікам мерапрыемства было прапанавана прыняць удзел у краязнаўчай віктарыне “Ці ведаеце вы свой край?”.