офисные услуги

Праўда жыве ў творах Мележа

4 лютага ў Мастоўскай раённай бібліятэцы для вучняў 11-х класаў ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Масты імя Героя Савецкага Саюза В.П. Жукава” быў праведзены літаратурны партрэт “Праўда жыве ў творах Мележа”, прысвечаны 105-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага пісьменніка. Юнакі і дзяўчаты даведаліся пра цікавыя факты з жыцця і творчай дзейнасці Івана Пятровіча Мележа, пагаварылі пра яго знакавыя творы, успомнілі пра музей, які знаходзіцца на радзіме пісьменніка ў вёсцы Глінішча Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці.

Была аформлена кніжная выстава “Волат Палескай зямлі”. Школьнікі паглядзелі відэаролікі з урыўкамі са спектакля “Людзі на балоце”, а таксама паслухалі інтэрв’ю класіка беларускай літаратуры. Мерапрыемства суправаджалася электроннай прэзентацыяй “Іван Мележ: вядомы і невядомы”.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.