офисные услуги

Казачнае падарожжа з мядзведзем Міхасём  

6 жніўня мядзведзь Міхась адправіўся з Мастоўскай раённай бібліятэкі да выхаванцаў ДУА “Дзіцячы сад № 3 г.Масты”, каб запрасіць хлопчыкаў і дзяўчынак у падарожжа па беларускім народным казкам. Дзеці з задавальненнем адказвалі на казачныя пытанн і загадкі. Разам з мядзведзем Міхасём паглядзелі спектакль тэатра ценяў па беларускай народнай казцы “Зайкава хатка”, казачныя кнігі з фонду раённай бібліятэкі, прынялі ўдзел у рухомых гульнях.

Падарожжа з мядзведзем Міхасём, якое адбылося ў рамках бібліятэчнага праекта “Беларуская казка: традыцыі і наватарства”, прайшло пазнавальна і весела.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.