Цветы из воздушных шаровофисные услуги

Новости 2014

 Здоровое питание – залог здоровья.

12 снежня 2014 года для ўдзельнікаў клуба “Аптыміст”, які дзейнічае пры сацыяльнай гасцёўні ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мастоўскага раёна” супрацоўнікамі ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” быў праведзены тэматычны вечар “Здоровое питание – залог здоровья”. Гаворка на мерапрыемстве ішла пра асноўныя прынцыпы рацыянальнага харчавання людзей сталага ўзросту. Удзельнікам вечарыны была прапанавана кніжная выстава-дыялог “Приглашение к литературному обеду”, дзякуючы якой можна было даведацца, колькі смачных страў можна прыгатаваць, калі прачытаць творы сусветна вядомых пісьменнікаў, такіх як А.Дюма, М.В.Гоголя, А.П.Чэхава, А.С.Пушкіна, А.Крысці, А.К.Дойля, Ж.Сіменона, У.Багамолава, Я.Коласа. Прысутныя прынялі актыўны ўдзел у пазнавальнай віктарыне.

 Роля жанчыны ў сучасным грамадстве.

28 лістапада 2014 ў Лунненскай сельскай бібліятэцы, у рамках праекта “СУПЕР WOMEN”, прайшло заключнае мерапрыемства жаночага клуба “Сучасніца”. На яго былі запрошаны не толькі ўдзельніцы клуба, але і жыхары вёскі Лунна. Гаворка на мерапрыемстве ішла аб ролі жанчыны ў сучасным грамадстве, а таксама аб праблеме насілля ў сям’і. На пачатку сустрэчы загадчыца Лунненскай сельскай бібліятэкі Навіцкая Марына, якая з’яўляецца каардынатарам праекту, пазнаёміла прысутных з міні-праектам «СУПЕР WOMEN». Галоўны бібліёграф Мастоўскай раённай бібліятэкі Рабецкая Алена расказала аб публічных цэнтрах прававой інфармацыі (ПЦПІ), якія працуюць у Мастоўскім раёне, бясплатных юрыдычных кансультацыях і прававой базе «Эталон», а таксама пра тое, якую інфармацыю жанчыны могуць атрымаць з іх дапамогай. Удзельнікі мерапрыемства сустрэліся з кіраўніком жансавета Грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” пры Лунненскім сельскім Савеце Галінай Лаўчынскай, якая расказала аб асноўных момантах працы жаночай арганізацыі. Мерапрыемства наведала матушка Анастасія. Яна асвятліла тэму жанчыны ў сучасным грамадстве з пункту гледжання праваслаўя. З інфармацыяй аб хатнім насіллі, працы крызіснага пакоя, які знаходзіцца ў цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва горада Масты, пазнаёміла псіхолаг, загадчыца аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Ірына Еўдакімава. Удзельнікі мерапрыемства таксама сустрэліся з мясцовай паэткай Галінай Васілеўскай, якая дэкламавала свае вершы. У рамках мерапрыемства прысутныя маглі пазнаёміцца з кніжнымі выставамі “Путь к успеху” і “Дорога в никуда”, дзе былі прадстаўлены кнігі, часопісныя артыкулы, ілюстраваны матэрыял, выдавецкія працы бібліятэкі, якія інфармавалі пра тое, як пабудаваць сямейнае шчасце, пра каханне і ўзаемаразуменне ў сям’і, а таксама аб праблеме хатняга насілля і шляхах выхаду з крызісных сітуацый. Напрыканцы сустрэчы адбыўся невялікі музычны канцэрт, які быў падрыхтаваны выкладчыкамі Лунненскай дзіцячай школы мастацтваў.

 Жанчына-лідэр у сучасным грамадстве.

22 лістапада 2014 года ў Лунненскай сельскай бібліятэцы ў рамках праекта “СУПЕР WOMEN (CW)” адбылася сустрэча членаў жаночага клуба “Сучасніца” са старшым выкладчыкам кафедры псіхалогіі ГрДУ імя Я.Купалы Валянцінай Багаслоўскай. Гаворка на сустрэчы была прысвечана тэме “Женщина-лидер в современном обществе”. Сярод удзельнікаў мерапрыемства быў праведзены трэнінг «Сильная, слабая женщина»”.

 Поэт трагической судьбы

18 лістапада 2014 года ў літаратурна-музычнай гасцёўні “Натхненне” ДУК “Мастоўская раённая бліятэка” адбылося чарговае пасяджэнне “Поэт трагической судьбы”, прысвечанае 200-годдзю з дня нараджэння вялікага рускага паэта М.Ю.Лермантава. Удзельнікі сустрэчы, навучэнцы 10 класаў гімназіі №1 г.Масты, пазнаёміліся з жыццём і творчасцю аўтара рамантычнай драмы “Маскарад”, знакамітых вершаў “Бородино” і “Смерть поэта”, рамана “Герой нашего времени”, прынялі ўдзел ў Лермантаўскай віктарыне. Упрыгожыла мерапрыемства выразнае чытанне навучэнцамі лірычных вершаў М.Ю.Лермантава.

 На хвалі натхнення

5 лістапада 2014 года ў літаратурна-музычнай гасцёўні “Натхненне” ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” адбылася творчая сустрэча чытачоў з вядомай беларускай пісьменніцай, журналістам, публіцыстам і літаратурным крытыкам Ірынай Шатыронак. Напачатку сустрэчы аўтарка пазнаёміла прысутных са старонкамі біяграфіі. Далей вялася шчырая размова пра крыніцы натхнення, творчасць і шлях ў літаратуру. Удзельнікам мерапрыемства было прапанавана азнаёміцца з творамі пісьменніцы, якія былі прадстаўлены на выставе “Голас творчасці Ірыны Шатыронак”.

 Свет духоўнасці

3 лістапада 2014 года ў рамках праваслаўнай выставы-кірмашу «Радасць Слова», якая праходзіла ў г. Масты з 30 кастрычніка па 4 лістапада, адбылася сустрэча юных чытачоў раённай дзіцячай бібліятэкі з таленавітай пісьменніцай, аўтарам кніг для дзяцей, галоўным рэдактарам духоўна-асветніцкай газеты “Воскресенье” Аленай Міхаленка.

Аўтарка пазнаёміла дзяцей са сваімі кнігамі такімі, як “Ласточка”, “Тайны бабушкина клубка”, “Весёлые зверюшки”, “Подарок для Христа” і інш. У выкананні пісьменніцы прагучалі вершы, урыўкі з твораў пра дабрыню і міласэрнасць. Удзельнікі мерапрыемства таксама паслухалі песні на вершы аўтаркі. Сустрэча юных чытачоў з Аленай Міхаленка атрымалася цікавай і пазнавальнай.

 “Ты одна такая – любимая, родная!”

Мама!… Ніхто нас так не любіць і не шкадуе, як маці. Ніхто нам не даруе, як маці. Ад маці бярэ пачатак жыццё. Яна – выток усяго: і таго, што было, і таго, што будзе!

14 кастрычніка 2014 года для навучэнцаў 9-х класаў гімназіі №1 г.Масты ў літаратурна-музычнай гасцёўні “Натхненне” ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” адбылося пасяджэнне “Ты одна такая – любимая, родная!”, прысвечанае Дню маці.

Падчас мерапрыемства былі выказаны цёплыя словы падзякі ў адрас матуль, гучалі вершы, музычныя творы. Навучэнцы прынялі актыўны ўдзел ў конкурсах “Имя мамы”, “Комплимент для мамы”, гульнях, віктарыне і майстар-класе “Тюльпан для мамы”, па стварэнню з паперы кветкі для мамы.

 “Бестселлер моего поколения”

1 кастрычніка 2014 года да Дня пажылога чалавека на абанеменце ДУК «Мастоўская раённая бібліятэка” была аформлена кніжная выстава-успамін “Бестселлер моего поколения”, якая давала магчымасць звярнуцца да кніг, якімі зачытваліся людзі сталага ўзросту ў часы сваёй маладосці. Выстава складалася з трох раздзелаў: “Книги о мужестве”, “Герои нашей молодости”, “Литература о любви”. На ёй былі прадстаўлены кнігі такіх аўтараў, як І.Стаднюк, Ю.Бондараў, В.Распуцін, В.Панова, Ю.Сямёнаў, Д.Гранін, П.Праскурын, а таксама грампласцінкі і бабіныя касеты з музычнымі запісамі.

 Масты – сэрцу мілы куток

27 верасня 2014 года ў рамках святкавання Дня горада Масты ў ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” была арганізавана кніжная выстава “Масты – сэрцу мілы куток”, на якой былі прадстаўлены кнігі, артыкулы з часопісаў, выдавецкія работы супрацоўнікаў бібліятэкі аб жыцці і дзейнасці знакамітых людзей Мастоўшчыны, фотаздымкі прыгожых і ўтульных мясцін горада Масты. Выстава вызвала цікавасць і карысталася вялікім поспехам сярод жыхароў і гасцей горада.

 Свет веры і надзеі

19 верасня 2014 года з удзельнікамі праваслаўнага гуртка “Школа добролюбия», які дзейнічае пры гімназіі №1, быў праведзены ўрок-духоўнасці “Свет веры і надзеі”. Вучні разважалі над пытаннем “Што такое вера?”, пазнаёміліся з выказваннямі Святых айцоў аб веры і Хрысце, праглядзелі ўрывак з фільма “Ожившая Библия. Ветхий Завет”, была аформлена кніжная выстава “Одна есть в мире Красота- ВЕРА”.

 Спасибо солдатам Победы, за то что не знаем войны

1 верасня ў ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” адбылося чарговае пасяджэнне літаратурна-музычнай гасцёўні “ Спасибо солдатам Победы, за то что не знаем войны.” (да 70 годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў). Вучням 10-х классаў гімназіі №1 былі прапанаваны: гутарка каля выставы “Гераічны летапіс Мастоўшчыны”, віктарыны “Шаги Победы”, “Угадай мелодию военных лет”. Супрацоўнікі бібліятэкі пазнаёмілі ўдзельнікаў мерапрыемства з аглядам кніг на тэму “Сатирой по врагу”.

 «Дзеці і вайна»

Пра што мараць больш за ўсё людзі? Усе добрыя людзі хочуць на Зямлі міру, каб ніколі на нашай планеце не свісталі кулі, не разрываліся снарады, а ад гэтых куль і снарадаў не гінулі дзеці і ўсё жывое на Зямлі. У Дзень ведаў, 1 верасня, навучэнцы гімназіі № 1 горада Масты былі запрошаны на ўрок мужнасці «Дзеці і вайна». Войнаў на зямлі было шмат, ды і зараз яны не спыняюцца. Дзеці слухалі пра вайну, якая нездарма завецца Вялікай. Колькі гора яна прынесла, колькі забрала чалавечых жыццяў розных народаў. У той час ўвесь шар зямны быў у трывозе. Але больш за ўсё дасталося дзецям. Колькі мужнасці і гераізму яны праявілі, устаўшы ўпоравень з дарослымі на абарону нашай краіны. Дзеці прымалі ўдзел у бітвах, ваявалі ў партызанскіх атрадах і ў тыле ворага. Многія загінулі.

Пасля ўроку мужнасці навучэнцам была прапанаваная гульнёвая праграма «Вайсковыя вучэнні» з конкурсамі: «Паход», «Меткі стралок», «Жалезная рука» (спаборніцтва «армрэстлінгу»), «Жалезны зуб» і віктарына «Навука перамагаць».

 Міжнародны дзень абароны дзяцей

Лета – гэта сонечнае шчасце, добры настрой, прыгожы загар і бясконцая радасць. Канікулы! У першы дзень лета адзначаецца свята – Дзень абароны дзяцей. Да гэтага дня раённая дзіцячая бібліятэка падрыхтавала свята “Взрослые на всей планете нынче дарят праздник детям!”. Дзяцей чакаў цэлы свет забавак: вясёлыя гульні, конкурсы, танцавальныя хвілінкі, прызы і шмат іншага.

 Дзень абароны дзяцей у гарадской дзіцячай бібліятэцы

Першы дзень лета прысвечаны Міжнароднаму Дню абароны дзяцей. У гэты дзень для маленькіх жыхароў левабярэжнай часткі горада у гарадской дзіцячай бібліятэцы было арганізована свята “Вось яно якое, наша лета!”. Разам з юнымі чытачамі ў бібліятэку прыйшлі бабулі з дзядулямі і прынялі удзел ў святочнай забаўляльнай праграме. Вядучымі былі Баба Яга і Ўрака-Забіяка, якія правялі з дзецьмі розныя конкурсы, гульні, віктарыны. Свята праходзіла пад музычнае суправаджэнне. Усе ўдзельнікі атрымалі падарункі.

 Абменны семінар

23 мая ў Ваўкавыскай цэнтральнай бібліятэцы прайшоў абменны семінар прадстаўнікоў бібліятэчных устаноў Ваўкавыскага і Мастоўскага раёнаў па тэме: “Бібліятэка ў дзіцячым фармаце: алгарытм узаемаадносін”.

Для удзельнікаў семінара была праведзена эскурсія па цэнтральнай і раённай дзіцячай бібліятэках.

Семінар пачаў сваю працу з прывітальнага слова дырэктара Ваўкавыскай РЦБС М.У.Болдак, таксама перад гасцямі выступіў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ваўкавыскага райвыканкама Д.А. Зязюля.

У час семінара заслухалі і абмеркавалі выступленні: “Асаблівасці арганізацыі работы з дзіцячым чытачом у сучасных умовах.” “Навацыі і творчая актыўнасць – залог поспеху ў рабоце з дзіцячым чытачом”. Прысутным была прапанавана электронная прэзентацыя аб Ваўкавыскай РЦБС.

Шмат станоўчых эмоцый атрымалі бібліятэкары пры наведванні ўстаноў культуры Ваўкавыскага раёна. На падвядзенні вынікаў семінара ўдзельнікі абменьваліся ўражаннямі, ішла размова пра новаўвядзенні ў бібліятэках, аб агульных праблемах.

 Две сестры – Беларусь и Россия

Пад такой назваю прайшло чарговае пасяджэнне літаратурна-музычнай гасцёўні, якое адбылося 2 красавіка 2014 года і было прысвечана Дню яднання Беларусі і Расіі. Вучням 11-ых класаў СШ № 2 г.Масты, якія прысутнічалі на мерапрыемстве, бібліятэкары Л.І.Пакаціла, А.С.Рабецкая і М.В.Юроўская прапанавалі цікавую і пазнавальную праграму пра літаратурные сувязі пісьменнікаў Беларусі і Расіі. Гэтай тэматыке была прысвечана выстава “Россия и Беларусь: общая история, общая судьба”.

Намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мастоўскага райвыканкама Д.В.Невяртовіч расказаў вучням аб узаемасувязях Беларусі і Расіі на працягу доўгага часу, звярнуў увагу на тое, што ў гісторыі нашых краін шмат агульнага.

Лірычную афарбоўку мерапрыемству надало выступленне народнага ансамбля народнай песні “Ярыца”. Шчырыя песні ў выкананні ансамбля нікога не пакінулі абыякавымі.

Літаратурная Мастоўшчына

27 сакавіка 2014 года на чарговае пасяджэнне літаратурна – музычнай гасцёўні была запрошана журналістка, аўтар новага зборніка эсэ і мініяцюр Аксана Кандратовіч. Адбылася прэзентацыя зборніка “Насустрач жыццю” маладой аўтаркі. Як прызналася аўтар, усе гісторыі заснаваны на рэальных фактах і падзеях, а некаторыя мініціяцюры па сваёй глыбіні нагадваюць прытчы. На прэзентацыі прысутнічалі калегі–журналісты, настаўнікі літаратуры гарадскіх школ, бібліятэкары, работнікі культуры. На ўспамін пра цёплую сустрэчу Аксана Мікалаеўна падарыла бібліятэцы некалькі кніг.Другая частка пасяджэння гасцёўні была прысвечана творчасці пісьменнікаў, жыццё і творчасць якіх была звязана з Мастоўшчынай. Да імпрэзы была падрыхтавана выстаўка кніг “Літаратурныя традыцыі Мастоўшчыны”.

Школа вучобы сацыяльных работнікаў

Супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі 25 сакавіка 2014 г. былі запрошаны на школу вучобы сацыяльных работнікаў, якая адбылася ў зале пасяджэнняў райвыканкама. Бібліятэкары прапанавали сацыяльным работнікам два бібліяграфічных агляда: “Беларуская жаночая проза” і “Час чытаць часопісы”. Прысутныя пазнаёміліся з аўтарамі і адметнымі рысамі, якія вызначаюць беларускую жаночую прозу. Цікавасць у слухачоў выклікалі новыя нумары жаночых часопісаў.

 Мерапрыемствы сельскіх бібліятэк

 Пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Карані”

Святу 8-га Сакавіка было прысвечана пасяджэнне аматарскага аб’яднання «Карані» пад назвай “Милая! Родная! Ненаглядная!” у Правамастоўскай сельскай бібліятэцы.

 Літаратурна-музычны вечар “Мама – слова дарагое”

Да літаратурна-музычнага вечара “Мама – слова дарагое”, які прайшоў у Струбніцкай сельскай бібліятэцы 7 сакавіка 2014 года, дзеці рыхтаваліся загадзя. Яны сваімі рукамі рабілі падарункі, вучылі вершы, песні. Самыя маленькія чытачы падрыхтавалі для сваіх матуль вельмі прыгожы танец. Напрыканцы ўсім гасцям быў прапанаваны салодкі стол.

Пункты выдачы

З мэтай далучэння да кнігі, чытання і павышэння ўзроўню чытацкай актыўнасці насельніцтва, ад Мастоўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі былі адкрыты перасоўныя пункты выдачы на прадпрыемствах і установах горада. Дзякуючы іх дзейнасці, чытачы маюць магчымасць знаёміцца з перыядычнымі выданнямі, навінкамі літаратуры, тэматычнымі падборкамі кніг.

– ГУ “Мастоўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”

– КУП “Мастоўскае прадпрыемства меліяратыўных сістэм”

– ДП “Мастоўская сельгастэхніка”

 Дзень перыёдыкі

28 лютага у рамках дэкады беларускай і краязнаўчай кнігі “І роднай мовы чуў я гукі” ў Мастоўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшоў Дзень перыёдыкі “Перыёдыка Беларусі: люстэрка дзён і падзей”. Праграма мерапрыемства атрымалася вельмі насычанай і разнастайнай. Выступленне карэспандэнта раённай газеты “Зара над Нёманам” Кандратовіч Аксаны Мікалаёўны, у госці ў бібліятэку завітала Міс Прэса, былі конкурсы, жарты і нават гучалі песні пра газеты і часопісы

 Метадычнае аб’яднанне школьных і публічных бібліятэк

26 лютага на базе цэнтральной раённай бібліятэкі прайшло метадычнае аб’яднанне школьных і публічных бібліятэк, на яком вырашаліся пытанні сумеснай работы бібліятэк да Года гасціннасці. Работнікамі цэнтральнай раённай бібліятэкі быў праведзены адкрыты прагляд літаратуры “Открой для себя Беларусь”. Мэта мерапрыемства: пазнаёміць з напрамкамі развіцця турызму ў нашай краіне, з прыроднымі, гістарычнымі і культурнымі багаццямі Беларусі, звярнуць увагу на выхаванне ў нашых грамадзян патрыятычнага гонару і павагі да сваёй Радзімы

  Cустрэча з дзіцячым пісьменнікам Валерыем Квілорыя

20 лютага у раённай дзіцячай бібліятэцы адбылася сустрэча з выдатным дзіцячым пісьменнікам Валерыем Квілорыя. У чытальнай зале, дзе праходзіла сустрэча, сабраліся каля сотні дзяўчынак і хлапчукоў.Валерый Тамазавіч аказаўся цікавым авядальнікам, выдатным і вясёлым чалавекам.Ён з задавальненнем адказваў на пытанні, шмат распавядаў пра сябе, пра сваю творчасць.

  Дзень інфармавання

13 лютага у Мастоўскай центральнай раённай бібліятэцы прайшоў адзіны дзень інфармавання па тэме “Мастоўскі раён ад выбараў да выбараў”. На мерапрыемстве прысутнічалі намеснік старшыні райвыканкама Яраш Аляксандр Сяргеявіч, намеснік начальніка Мастоўскага раённага аддзела ўнутранных спраў па ідэалагічнай рабоце Нікітіч Сяргей Іосіфавіч і намеснік начальніка Мастоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Вашкевіч Уладзімір Фёдаравіч. Дакладчыкі дэталёва расказалі пра сітуацыю ў раёне, адказалі на шматлікія пытанні прысутных.

  Студзень 2014

15 студзеня ў цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча “Лики истории” з Аляксандрам Аляксандравічам Чароміным, расійскім пісьменнікам, гісторыкам Расіі і сумежных дзяржаў. Аўтар прэзентаваў новую кнігу “Полацкае княства ” (1Х- Х1V cтагоддзяў). Сустрэча з пісьменнікам выклікала вялікую цікавасць у прысутных – работнікаў бібліятэк, настаўнікаў, краязнаўцаў, школьнікаў. Яны задавалі
мноства хвалюючых пытанняў, якія тычацца гісторыі Полацкага княства,так і іншых падзей, якія адбываліся ў гісторыі нашай краіны.