14 верасня ў Мастоўскай раённай бібліятэцы адбылося пасяджэнне літаратурна-музычнай гасцёўні “Натхненне” пад назвай “Мовы друкаванай чароўнае слова”. Мерапрыемства адбылося ў рамках інфармацыйнага тыдня “Гаворым і чытаем па-беларуску”.
Гаворка на сустрэчы ішла пра беларускую мову, яе мілагучнасць, прыгажосць, арыгінальнасць і непаўторнасць. Прысутныя актыўна адказвалі на пытанні віктарыны “Пазнай твор па яго пачатку”, прымалі ўдзел у гульнях “Папацей, грамацей!”, “Пазнай фразеалагізм”. Дзейнічала кніжная выстава “З павагай да беларускай кнігі”.