17 лютага ў Стралецкай сельскай бібліятэцы быў праведзены ўрок роднай мовы “Мова мая, ты жывая крыніца”, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы.
Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з узнікненнем Міжнароднага дня роднай мовы. Шыркавец Кацярына прачытала вершы знакамітых беларускіх паэтаў: Я.Купалы, М.Багдановіча, Я.Коласа, Д.Бічэль-Загнетавай, В.Кудлачова, І.Данік, прысвечаных роднай мове.
Юныя чытачы праверылі свае веды падчас ўдзелу ў конкурсе на лепшага знаўца беларускай мовы пад назвай “Мова – духоўны скарб народа”.
.