Сёння ў Мастоўскую раённую бібліятэку завіталі дзеці з 2 “Б” класа ДУА “Гімназія №1 імя Данілы Іванавіча Валковіча г.Масты”, каб адправіцца ў захапляльнае падарожжа, прымеркаванае да 75-годдзя Міхася Пазнякова – паэта, перакладчыка, публіцыста, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэата шматлікіх літаратурных прэмій.
Разам з бібліятэкарам юныя чытачы даведаліся пра біяграфію і творчы шлях знакамітага пісьменніка, дзе ён працаваў, хто яго натхняў, пра што пісаў і іншае.У цікавым падарожжы па яго творчасці дзеці са здзіўленнем слухалі цёплыя гісторыі, акунуліся ў цудоўны свет яго вершаў і загадак. Творы Міхася Пазнякова – своеасаблівая паэтычная энцыклапедыя навакольнага свету, напоўненая яркімі малюнкамі і глыбокімі зносінамі з жыццём. У творчасці пісьменніка асаблівае месца займае тэма малой радзімы, бацькоўскага дома і любай сэрцу Беларусі.
Чароўная атмасфера, усмешкі і захапленне запоўнілі залу бібліятэкі. Мы шчыра дзякуем усім за актыўны ўдзел і запрашаем у наступныя сустрэчы, каб і далей адкрываць багаты свет беларускай літаратуры!





































21 января, 2026
Moderator
Опубликовано в рубрике 



























