офисные услугиЦветы из воздушных шаров

Квітней духмяны падарунак

24 жнiўня ў фiлiяле “Гудзевiцкая сельская бiблiятэка” сабралiся ўдзельнiкi аматарскага аб’яднання “Залаты узрост” i iншыя чытачы на лiтаратурна-музычную сустрэчу “Квiтней духмяны падарунак”.

З мэтай прэзентацыi новай кнiгi паэта-земляка, лаўрэата прэміі Гродзенскага аблвыканкама імя А.І. Дубко “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” Iваноўскага Мiкалая Пятровiча “Духмяны падарунак” бібліятэку наведалі паэты з Мiнску: кiраўнiк клуба “Лiтаратурны экватар”, паэт, празаік, публіцыст Вячаслаў Корбут i шэф-рэдактар альманаха “Лiтаратурны экватар” Iнга Вiнарская.

Вячаслаў Корбут расказаў пра кнiгу Іваноўскага М.П., якая складаецца з пяцi частак: “Дары прыроды”, “Чароўнае лета”, “Пах духмяных палёў”, “Зачараваны” i “Жыццёвая нiтка”. Iнга Вiнарская дапоўнiла аповед пра тое, аб чым ідзе гаворка ў кнізе: прыгажосць прыроды роднага краю, яго крылатых i чатырохпалых жыхароў, пчалярскiя i агароднiцкiя клопаты.

Мiкалай Пятровiч прачытаў некалькi вершаў са сваёй новай кнiгi. Пад акампанемент баяна ўдзельнiцы аб’яднання Цуркан Янiны ўсе разам праспявалi песнi на словы вершаў паэта-земляка. Iнга Вiнарская i Вячаслаў Корбут расказалi пра альманах “Лiтаратурны экватар” i прачыталi ўласныя вершы. Сваю новую кнiгу “Гучы, маё сэрца, гучы” падарыла бiблiятэцы Iнга Вiнарская. На сустрэчу ў бiблiятэку Мiкалай Пятровiч запрасiў свайго сябра з Гродна, заслужанага ветерана Узброенных Сiл РБ, старшыню па ўвекавечанню помнiкаў абаронцам Айчыны, удзельнiка хору ветэранаў Дзмiтрыя Сяргеевiча Аўсейчыка, якi расказаў пра сваю працу i выканаў некалькi песен на ваенную тэматыку. Сустрэча прайшла вельмi цiкава, пазнавальна, радасна. На заканчэнне бiблiятэкар пажадала гасцям моцнага здароўя, творчых поспехаў i новых сустрэч!

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.