Цветы из воздушных шаровофисные услуги

Духоўная спадчына малой радзімы

2 снежня ў Зарудаўеўскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна духоўнасці “Духоўная спадчына малой радзімы”.

Бібліятэкар падзялілася сваімі ўражаннямі аб IХ Беларускіх калядных адукацыйных чытаннях, дзе былі ўзнагароджаны пераможцы IХ Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”.

Сярод пераможцаў у намінацыі “Гісторыя праваслаўя роднага краю” за “Летопись Свято-Покровской церкви д.Белавичи Мостовского района Гродненской области” Зарудаўеўская сельская бібліятэка атрымала першае месца.

Бібліятэкар падзялілася сваімі эмоцыямі падчас узнагароджання самым метрапалітам Мінскім і Заслаўскім Веніямінам, Патрыяршым Экзархам усея Беларусі, паведала прысутным аб Беларускіх калядных адукацыйных чытаннях, пазнаёміла з кнігамі, якія атрымала ў падарунак.

Удзельнікі мерапрыемства праглядзелі Летапіс і пачулі, як збіралася інфармацыя па гісторыі храма, вяліся пошукі матэрыялаў у інтэрнэце і перапіска ў сацыяльных сетках, вывучалася літаратура краязнаўчага характару, дакументы з розных архіваў, дзяліліся ўспамінамі і фота з асабістых архіваў старэйшыя прыхаджане.

Разам з супрацоўнікамі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці раённай бібліятэкі была праведзена крапатлівая праца па вывучэнні рарытэтных дакументаў, перакладзе і іх расшыфроўцы. Вялікая работа была праведзена і па арыгінальным афармленні конкурснай работы.

Удзельнікі гадзіны духоўнасці засталіся задаволеныя, радаваліся, што і ў Бялавіцкай царквы ёсць цяпер летапіс, выказвалі шчырыя словы падзякі.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.