офисные услуги

Дзяцiнства, якое забрала вайна

Мiльёны савецкiх людзей паднялiся на барацьбу з ворагам, на абарону сваёй Радзiмы падчас Вялiкай Айчыннай вайны. Разам з дарослымi змагалiся i гiнулi непаўналетнiя. За баявыя заслугi яны ўзнагароджвалiся ордэнамi i медалямi. 26 чэрвеня ў фiлiяле “Мiкелеўшчынская сельская бiблiятэка” прайшоў урок мужнасцi “Дзяцiнства, якое забрала вайна”.

Бiблiятэкар пазнаёмiла прысутных з подзвiгамi беларускiх школьнiкаў, юных Герояў Савецкага Саюза Марата Казея, Зiнаiды Партновай, Уладзiмiра Шчарбацэвiча, Барыса Царыкава, Мiкалая Гойшыка, Лiды Вашкевiч.  Iх подзвiгi назаўжды застануцца ў памяцi людей.

Закончылася мерапрыемства ўскладаннем кветак ля помнiка загiнуўшым аднавяскоўцам.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.