
Жанчына – крыніца пяшчоты, клопату, натхнення. Не будзь жанчыны, чалавецтва пазбавілася б многіх выдатных шэдэўраў сусветнага мастацтва. Яе прыгажосць, чароўнасць, багаты духоўны свет ва ўсе часы натхнялі паэтаў і пісьменнікаў. Выдатныя жаночыя вобразы ў сусветнай літаратуры да гэтага часу хвалююць сэрцы чытачоў.
10 лістапада ў Мастоўскай раённай бібліятэцы ў рамках Тыдня культуры Мастоўшчыны прайшла прэзентацыя выставы-экспазіцыі “Дамам эпохи посвящается…”.На выставе былі прадстаўлены 50 сусветна вядомых літаратурных твораў рускай і замежнай класікі, якія ярка раскрываюць незабыўныя жаночыя вобразы. Сярод іх: раман В.Гюго “Собор Парижской Богоматери” і яго гераіня Эсмеральда, раман А.Дзюма “Граф Монте-Кристо” (Мерсэдэс), аповесць А.С.Пушкіна “Капитанская дочка” (Маша Міронава), раман М.Булгакава “Мастер и Маргарита” (Маргарыта), аповесць А.Купрына “Гранатовый браслет” (Вера Мікалаеўна), аповесць А.Грына “Алые паруса” (Асоль) і інш. Кожнае імя ў творах пісьменнікаў адлюстроўвае непаўторныя гісторыі з жыцця і лёсу гераінь.
Дадаткова ўвазе наведвальнікаў былі прапанаваны больш за 50 фарфоравых лялек з калекцыі часопіса “Дамы эпохи”. Гэта калекцыя з’яўляецца ўнікальнай, бо ўсе лялькі зроблены ўручную па матывах вядомых літаратурных твораў.