
Настольныя гульні – гэта цудоўныя забавы для дзяцей і дарослых. Яны развіваюць эрудыцыю і камунікабельнасць, спрыяюць арганізацыі інтэлектуальнага вольнага часу чалавека, прымушаюць пастаянна думаць, а таксама развіваць уласныя здольнасці.
13 лістапада (13.00-19.00) ў Мастоўскай раённай дзіцячай бібліятэцы ў рамках Тыдня культуры Мастоўшчыны адбылася прэзентацыя настольных гульняў гродзенскай крамы-клуба “Кубик”, на якой былі прадстаўлены розныя гульні: інтэлектуальныя, лагічныя, стратэгічныя і ншыя. Была праведзена прэзентацыя па навучанню настольным гульням дзяцей малодшага школьнага ўзросту, падлеткаў і для арганізацыі сямейнага адпачынку.
Паспаборнічаць у гульнёвым майстэрстве прыйшлі як дзеці, так і дарослыя. Усе прысутныя з задавальненем удзельнічалі ў настольных гульнях і атрымалі шмат станоўчых эмоцый.