
5 лістапада ў СШ № 3 для вучняў 9-х класаў загадчыцай гарадской дзіцячай бібліятэкі Аленай Тадэвушаўнай Дараховіч сумесна з педагогам-псіхолагам Ядвігай Казіміраўнай Каліневіч быў арганізаваны і праведзены круглы стол “Выбіраю прафесію”. Супрацоўніца бібліятэкі расказала вучням аб прафесіі бібліятэкара і Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтва, дзе можна атрымаць бібліятэчную спецыяльнасць. У ходзе мерапрыемства былі выкарыстаны гістарычныя даведкі, віктарына, прэзентацыя, відэаролік. Напрыканцы сустрэчы дзеці атрымалі інфармацыйныя буклеты.