
1 кастрычніка ў Мастоўскай раённай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з Мазур Тамарай Міхайлаўнай, таленавітай беларускай паэткай, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэатам прэміі імя А.І.Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Пісьменнік года – 2013”.Паэтка расказала пра сябе и сваю творчасць. У выкананні аўтаркі прагучалі вершы са зборніка “Люблю цябе мая старонка”, які выйшаў да юбілею горада Ваўкавыска. Тамара Міхайлаўна з вялікай пяшчотай і любоўю зачытвала вершы пра Беларусь, родныя краявіды. Асаблівую зацікаўленасць у прысутных выклікалі вершы пра каханне са зборніка “Пакуль кахаю…”, напісаныя паэткай у розныя перыяды жыцця.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел мясцовыя паэты: Зінаіда Біліда, Галіна Васілеўская, Галіна Улановіч. Прысутныя з задавальненнем слухалі іх вершы, прысвечаныя роднай Мастоўшчыне.
Творчая сустрэча з Мазур Тамарай Міхайлаўнай атрымалася цёплай і шчырай, напрыканцы якой паэтка аставіла памятны запіс у Гасцявой кнізе.