офисные услугиЦветы из воздушных шаров

Верш – гэта мост ад сэрца людскога да мары

Удзельнікі першага Рэспубліканскага фестывалю паэзіі “Масты сугучнасці”, адным з арганізатараў якога выступіла Мастоўская раённая бібліятэка, наведалі ДУА “Мастоўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”.

Творчая сустрэча “Верш – гэта мост ад сэрца людскога да мары” дала магчымасць моладзі горада пагутарыць з вядомымі літаратарамі Беларусі. Паэты пазнаёмілі публіку са сваёй творчасцю, правялі актыўную бяседу, абудзіўшы ў маладой аўдыторыі цікавасць да паэзіі ў цэлым і да беларускай паэзіі ў прыватнасці.

Выступілі: Малахоўскі Рагнед Юр’евіч, паэт, член Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі; Мазур Тамара Міхайлаўна, паэтэса, публіцыст, член Гродзенскага абласнога аддзялення СПБ; Абухоўская Таццяна Іосіфаўна, паэтэса, г.Масты; Сенькавец Уладзімір Адамавіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, выкладчык Брэсцкага інстытута развіцця адукацыі, член Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ; Бярэзіна Тамара Іванаўна, паэтэса, член Мінскага абласнога аддзялення СПБ.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.