11 жніўня супрацоўнікі Мастоўскай раённай бібліятэкі наведалі прадпрыемствы горада: ДУ “Мастоўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”, ДП “Мастоўская райсельгастэхніка”, КУП “Мастоўскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм”. Напярэдадні выездаў, якія праводзяцца штомесячна, была адабрана літаратура з улікам запытаў і просьбаў членаў працоўных калектываў. На прадпрыемствы былі прывезены мастацкая, галіновая літаратура, захапляльныя дэтэктывы, раманы аб каханні, прыгодніцкая літаратура, фантастыка, а таксама перыядычныя выданні. Бібліятэкар чытальнай залы Чайкіна С.І. правяла гутарку каля кніжнай выставы-рэкамендацыі “Женская проза о женской судьбе”, дзякуючы якой чытачы пазнаёміліся з творамі Д.Рубінай, В.Токаравай, Л.Петрушэўскай, Г.Шчарбаковай, Т.Талстой і інш.