Цветы из воздушных шаровофисные услуги

Акцыя “Чытаем па-беларуску”

1 ліпеня Мастоўская раённая бібліятэка арганізавала і правяла акцыю “Чытаем па-беларуску”, прымеркаваную да Года малой радзімы. У гэты дзень  над Мастоўшчынай гучала самабытная, мілагучная, прыгожая, ласкавая беларуская мова, якая сагравала душу і сэрца.

Нягледзячы на халоднае надвор’е, на пляцоўцы каля кінатэатра “Сучаснік” сабраліся актыўныя чытачы бібліятэкі, жыхары нашага горада, прыхільнікі беларускай мовы.У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік старшыні Мастоўскага райвыканкама Давыдзік Марына Осіпаўна, старшыня раённага савета ветэранаў Сераброўская Ірына Яўгенаўна. Напачатку акцыі ўсім прысутным былі раздадзены флаеры з перакладам слоў з рускай мовы на беларускую: “Расліны па-беларуску”, “Апранайся па-беларуску” і інш. Затым супрацоўнікі бібліятэкі ўзгадалі творы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, прысвечаныя Бацькаўшчыне. Загадчык сектара культуры Мастоўскага райвыканкама Палуйчык Анастасія Валер’еўна прачытала байку, напісаную яе татам. У аўтарскім выкананні мясцовых паэтэс Зінаіды Біліды і Галіны Васілеўскай прагучалі шчырыя і пранікнёныя вершы, прысвечаныя роднаму краю. Юныя ўдзельнікі ўзорнага лялечнага тэатра “Пятрушка” захапляльна і артыстычна дэкламавалі вершы паэтаў-землякоў: І.Данік, І.Астапенка і інш. Падчас правядзення акцыі бібліятэкары прапанавалі прысутным далучыцца да сумеснага прачытання вядомага ўрыўка з паэмы Я.Коласа “Новая зямля”, які пачынаецца цудоўнымі радкамі “Мой родны кут, як ты мне мілы!…”. Вядучыя пачыналі чытаць, а ўдзельнікі мерапрыемства падтрымлівалі. Усе прыхільнікі роднага слова мелі магчымасць прадэкламаваць любімы паэтычны твор і атрымаць салодкі пачастунак, а таксама пазнаёміцца з матэрыяламі кніжнай выставы “Беларуская кніга для Вас!”.

DSCN5326

IMG_7476

Фота І.Бочко. http://www.mosty-zara.by/ru/news/mastachane-chytal-pa-belarusku.html

DSCN5333

DSCN5303

DSCN5307

1530448518

Фота І.Бочко. http://www.mosty-zara.by/ru/news/mastachane-chytal-pa-belarusku.html

DSCN5308

DSCN5315

DSCN5317

DSCN5319

DSCN5324

DSCN5334

DSCN5349

DSCN5337

DSCN5341

DSCN5343

DSCN5346

DSCN5347

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.