Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў філіяле “Мікелеўшчынская сельская бібліятэка” адбыўся турнір знаўцаў “Чытаем і гаворым на роднай мове”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні ДУА “Мікелеўшчынскі вучэбна-падагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”.
Ва ўступным слове бібліятэкар Кулікоўская Тамара Уладзіміраўна расказала аб важнай ролі роднай мовы для народа і краіны. Удзельнікі турніру знаўцаў былі падзелены на дзве каманды “Скарбонка” і “Крыніца”. Вучні з захапленнем удзельнічалі ў спаборніцтве, дружна і зладжана адказвалі на пытанні заданняў: “Падумай і адкажы”, “Асалода роднай мовы”, “Меню з памылкамі”, “Аб’яднаць вядомыя прымаўкі”, “Чароўны кошык”.