Цветы из воздушных шаровофисные услуги

Мовы пяшчотнай сузор’е

20 лютага фiлiялам “Стралецкая сельская бiблiятэка” сумесна з сельскiм клубам быў праведзены ўрок роднай мовы “Мовы пяшчотнай сузор’е”.

Ва уступным слове бiблiятэкар Марчык Нiна Мiкалаеўна расказала аб важнай ролi роднай мовы для кожнага народа i, што кожны чалавек павiнен ведаць сваю родную мову. Для нас наша родная мова – беларуская. Нямала вершаў пра родную мову напiсалi беларускiя паэты. Загадчык сельскага клуба Аляшкевiч Лiлiя Iванауна i актыўная чытачка бібліятэкі Грэцкая Вiалета прачыталi вершы М.Танка, А.Пысiна, Ул.Дубоукi, П.Панчанкi i iншых беларускіх паэтаў пра родную мову.

Дзеці з захапленнем удзельнiчалi у конкурсах “Хвiлiна эрудытау”, “Кемлiвыя i знаходлiвыя”, “Загадкi-пытаннi”, “Хто хутчэй”. Удзельнiкi мерапрыемства яшчэ раз упэўнiлiся, што наша родная мова самая прыгожая i вельмi мiлагучная.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.